У Савосева суседа Быў пярэсценькі каток, Выхаванец Паўла-дзеда, Такі слаўны пестунок! Нос чарнявы, Хвост бялявы, Задзірасценькі; Кіпцік-шчыпчык Заграбасценькі; Лапкі-драпкі Машастовыя, А шарсціначкі Шаўковыя; Губкі, зубкі Адмысловыя; Вусы-русы Патырчастыя; Тая спінка, Як націнка, Выгінастая. Вушкі-слушкі Не мыляюцца, Вочкі ў ночку Запаляюцца. Ну, такі каток харошы, Як драпянка за тры грошы! Хадзіў коцік пад масток, Лавіў рыбку за хвасток, Потым дзеду ён на печы Казкі-байкі варкаваў, Белым хвосцікам дарэчы Тахты спевам адбіваў. Коцік з дзедам жыў у згодзе, Не сварыліся за печ. Чытаць цалкам: http://vershy.ru/content/savos-raspusnik