Аб мерапрыемстве ў Мікалаеве да Дня Незалежнасці Беларусі

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Мікалаеўскае абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў “Голас Радзімы” правяло ў Навукова-педагагічнай бібліятэцы г.Мікалаева кніжную выставу “Мой родны кут, як ты мне мілы”. Асноўная мэта выставы – азнаямленне жыхароў Мікалаева і Мікалаеўшчыны з культурай, мовай і традыцыямі беларускага народа.

На адкрыцці выставы выступілі актывісты Мікалаеўскага таварыства беларусаў “Голас Радзімы” Таццяна Дзяменнікава, Таццяна Бусько, Валянціна Каракіна, Валянціна Джупіна. Чыталі вершы беларускіх паэтаў пра Радзіму, спявалі беларускія народныя песні.

Дырэктару бібліятэкі Канстанціну Картузаву быў перададзены падарунак ад Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне – кнігі на беларускай мове.

30.06.2021.

На основе материалов ukraine.mfa.gov.by: https://ukraine.mfa.gov.by/ru/embassy/news/c8f1828627021f0a.html

Поделиться

Добавить комментарий