Аб Міжнародным музычным фестывалі ва Украіне

26 – 27 чэрвеня 2021 г. у гарадах Кіеў і Буча адбыўся VIII Міжнародны музычны фестываль “O-Fest-2021”, які сабраў выдатных прадстаўнікоў мастацтва аперэты з Азербайджана, Аўстрыі, Беларусі, Грузіі, Ірана, Казахстана, Кітая, Літвы, Малдовы, Славеніі, Украіны.

Ад Беларусі ў Фестывалі ўзяла ўдзел артыст-вакаліст Дзяржаўнага акадэмічнага “Музычнага тэатра” Наталля Дзяменцева, якая выканала шэраг арый з вядомых аперэт, што ўваходзяць у сусветную музычную спадчыну.

Гала-канцэрт, што прайшоў у Кіеўскім нацыянальным акадэмічным тэатры аперэты, стаў спараўды яркай і незабыўнай падзеяй у музычным жыцць сталіцы Украіны.

28.06.2021.

На основе материалов ukraine.mfa.gov.by: https://ukraine.mfa.gov.by/ru/embassy/news/a515d9d0f0762982.html

Поделиться

Добавить комментарий