Святкаванне Дня славянскага пісьменства і культуры ў Мікалаеве

Да Дня славянскага пісьменства і культуры 24 мая актывісты Мікалаеўскага абласнога нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў «Голас Радзімы» правялі мерапрыемства «Кожны куточак, знаёмы і блізкі, усюды са мной, не згадаць не магу», якое прайшло пры падтрымцы Мікалаеўскага  каледжу культуры і мастацтваў.

Мерапрыемства праходзіла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Сябры Мікалаеўскага абласнога нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў «Голас Радзімы» зварушліва прачыталі вершы беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, Пятруся Броўкі, Анатоля Грачанікава, Васіля Жуковіча, Анатоля Балуцэнкі і іншых пра любоў да Радзімы, прыгажосць беларускай прыроды. Усе прысутныя на мерапрыемстве атрымалі асалоду ад творчасці нашых славутых землякоў.

Удзельнікі гурту фальклорнай музыкі «Голас Радзімы» спявалі на свяце беларускія народныя песні, якія адлюстроўваюць душу і сэрца  нацыі.

Хочацца сказаць вялікі дзякуй актывістам Мікалаеўскага абласнога нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў «Голас Радзімы» Таццяне Бусько, Людміле Сакравішчук, Валянціне Джупінай, Галіне Міняйла, Але Снігур, Грыгорыю Лагунцу, Ірыне Русінай і асабліва кіраўніцы аб’яднання Таццяне Дзяменнікавай за любоў да Бацькаўшчыны, беларускай культуры, правядзенне цікавага і яскравага мерапрыемства!

26.05.20201.

На основе материалов ukraine.mfa.gov.by: https://ukraine.mfa.gov.by/ru/embassy/news/a41e2474a4c3b51e.html

Поделиться

Добавить комментарий