21 лютага два святы: Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсіі

19 лютага усіх жадаючых адсвяткаваць гэтыя падзеі запрашаюць у 12.00 у белую залу ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых-Паскевічаў. 

Вы зможаце здзейсніць вандроўку па літаратурных мясцінах народных пісьменнікаў Беларусі Андрэя Макаёнка, Івана Шамякіна і Івана Мележа. Супрацоўнікі музея сумесна з абласной універсальнай бібліятэкай імя Леніна і Домам-музеем Івана Мележа ў Глінішчах падрыхтавалі адметныя малазнаёмыя факты пра творчасць знакамітых землякоў. Вас чакаюць цікавая выстава, займальны лізбез, віктарына. Падрыхтавана і прэзентацыя электроннага краязнаўчага праекта “Андрэй Макаёнак — чалавек, драматург, майстра”. Нагадваем: 19 лютага ўсе экскурсіі па палацу Румянцавых і Паскевічаў пройдуць па папярэдніх заяўках толькі на беларускай мове! Уваход на мерапрыемства па квітку ў музей. Даведкі па тэлефонах: 8(0232)50-95-93, 50-96-91, +375291741911

17.02.2021.

На основе материалов gp.by: https://gp.by/novosti/kultura/news230680.html

Поделиться

Добавить комментарий