Ў Добрушы адбыўся адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

У Добрушскім раённым Палаце культуры адбыўся абласны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Фестываль нацыянальных культур – гэта ўнікальная магчымасць назіраць сучаснае сузор’е талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія жывуць і працуюць, вучацца ў Беларусі; магчымасць падвядзення вынікаў іх творчай дзейнасці. Для гледачоў кожны фестываль – адметная сустрэча з культурай іншых народаў, якая параджае ў сэрцы кожнага грамадзяніна нашай дзяржавы пачуццё асабістай значнасці і запатрабаванасці. Дадзенае мерапрыемства садзейнічае рэалізацыі нацыянальна-культурных правоў, якія маюць вялікае значэнне для захавання міжнацыянальнай згоды і сацыяльнай стабільнасці ў Беларусі. Этнаграфічнай асаблівасцю гэтага фестывалю з’яўляецца яго этапнасць: кожны раз яго арганізоўваюць і праводзяць на працягу двух гадоў. Спачатку ён праходзіць у раёнах, затым – у абласцях рэспублікі і, нарэшце, заключныя мерапрыемствы ў сталіцы свята – горадзе Гродна. У гэтым годзе ў мерапрыемствах фестывалю прынялі удзел прадстаўнікі 9 нацыянальных культур з 14 раёнаў вобласці і г. Гомеля – гэта ўкраінцы, рускія, яўрэі, армяне, малдаване, немцы, англічане, ланкійцы. Удзельнікі прадставілі на фестывалі канцэртныя выступленні і выставачныя працы майстроў-рамеснікаў нацыянальных супольнасцей.  Кожны з чарговых фэстываляў мае свой непаўторны каларыт і асаблівасці, адрозніваецца ад папярэдніх.

14.11.2021.

На основе материалов gp.by : https://gp.by/novosti/kultura/news241035.html

Поделиться

Добавить комментарий