Віншаванне суайчыннікам з Днём Перамогі

Шаноўныя суайчыннікі! Дарагія беларусы! Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Перамогі 9 Мая! Памяць аб подзвігах савецкіх воінаў у бітвах за вызваленне Радзімы ад фашысціх захопнікаў навечна захаваецца ў сэрцах удзячных нашчадкаў. Няхай нязломнасць, самаадданасць і патрыятызм нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў служыць нам яскравым арыентырам у адстойванні свабоды і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У гэты памятны дзень зычу вам, дарагія суайчыннікі, моцнага здароўя, шчасця,  поспехаў ува ўсіх пачынаннях і дабрабыту.

І.С. Сокал Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне

08.05.2021.

На основе материалов ukraine.mfa.gov.by: https://ukraine.mfa.gov.by/ru/embassy/news/d2bf561782e34875.html

Поделиться

Добавить комментарий