“Конкурс КУЛЬТУРА”

ЗАЦВЕРДЖАНА
Дырэктар дзяржаўнай установы
культуры змешанага тыпу
“Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”
Антоненка В.В.
«__
» ______________2021г.

ПАЛАЖЭННЕ
аб конкурсе сярод грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой на лепшыя дасягненні ў арганізацыі i рэалізацыі праектаў па папулярызацыі беларускай культуры ў кpaiнax пражывання беларускай дыяспары (конкурс “КУЛЬТУРА”)
Асноўныя мэты i задачы конкурсу

Прыцягненне грамадскіх арганізацый i асобных беларускіх суайчыннікаў за мяжой да папулярызацыі i прасоўвання культурнай спадчыны беларускага народа i сучасных дасягненняў Рэспублікі Беларусь у галіне культуры ў краінах ix пражывання;
падтрымка праектаў “народнай дыпламатыі” ва ўмацаванні станоўчага іміджу Беларусі i беларускага народа ў свеце;
падтрымка i заахвочванне арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой у ажыццяўленні iмi культурна-асветніцкай дзейнасці па захаванню i папулярызацыі беларускай культурнай спадчыны ў свеце;
садзейнічанне актывізацыі наладжвання канструктыўных кантактаў узаемакарыснага супрацоўніцтва зацікаўленых у Беларусі з беларускімі суайчыннікамі за мяжой па развіццю i рэалізацыі праектаў па папулярызацыі культурнай спадчыны беларускага народа;
падтрымка i папулярызацыя мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё i ўмацаванне кантактаў Рэспублікі Беларусь з беларускімі суайчыннікамі за мяжой у галіне культуры.
Заснавальнікі конкурсу
Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”.
У якасці сузаснавальнікаў могуць выступаць дзяржаўныя i грамадскія арганізацыі, фізічныя i юрыдычныя асобы, якія засноўваюць свае заахвочвальныя прызы ўдзельнікам конкурсу ці іншым чынам спрыяюць рэалізацыі данага праекта.
Удзельнікі конкурсу
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадскія арганізацыі i асобныя беларускія суайчыннікі, што пражываюць за мяжой, дзяржаўныя органы i іншыя зацікаўленыя ў Рэспубліцы Беларусь, якія здзяйсняюць сумесна з беларускімі суайчыннікамі замежжа праекты па папулярызацыі i прасоўванню традыцый беларускай культуры за мяжой.
Агульныя палажэнні
Тэрміны.
-Конкурсны перыяд – каляндарны год.
-Заяўкі i матэрыялы на ўдзел у конкурсе накіроўваюцца ў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур да 1 сакавіка года, наступнага за мінулым каляндарным годам. -Форма заяўкі – адвольная, але з дакладнымі рэквізітамі i кантактамі ўдзельніка. Адлік часу адпраўкі можа вызначацца па паштоваму штэмпелю.
-Апрацоўка прадстаўленых удзельнікамі фактычных матэрыялаў аб рэалізацыі iмi значных культурных праектаў за мяжой (у конкурсным каляндарным годзе) i падвядзенне вынікаў здзяйсняецца на працягу месяца з моманту спынення прыняцця заявак.
-Інфармацыя аб удзельніках, конкурсныя матэрыялы, вынікі конкурсу могуць прадастаўляцца CMI Беларусi і выкарыстоўвацца як метадычны матэрыял (з захаваннем спасылак на аўтараў) з моманта ix атрымання арганізатарамі конкурса.

Умовы адбору.
-Cпic удзельнікаў фарміруецца з ліку падаўшых пісьмовую заяўку на ўдзел у конкурсе ў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. Да заяўкі прыкладваецца агульная апавядальная інфармацыя пра фактычна здзейсненную працу, яе значнасць i выніковасць, i дадаткі, якія дакументальна гэта падцвярджаюць.
-Матэрыялы конкурсу павінны даступна распавядаць пра беларускую культурніцкую дзейнасць удзельніка, мець адпаведную эстэтычную апрацоўку ў выглядзе альбома цi ў іншай аздабляльнай форме – па задумцы ўдзельніка. Падцвярджальнымі матэрыялaмi з’яўляюцца: аўдыё, фота i відэа на дысках; ксеракопіі публікацый у CMI з «рэквізітамі выхаду» i асабістыя CMI; граматы i падзячныя лісты; пагадненні аб супрацоўніцтве; метадычныя напрацоўкі; іншае.
-Адбор i фарміраванне cпicy лаўрэатаў конкурсу ажыццяўляецца па кожнай асобна ўзятай краіне знаходжання беларускіх суайчыннікаў і рэгіёнаў Беларусі, якія прымаюць удзел у конкурсе, на падставе лепшых i цікавейшых узораў, пададзеных на конкурс матэрыялаў.
-Чакаемыя крытэрыі выніковасці дзейнасці – умацаванне станоўчага аўтарытэту грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа ў краінах пражывання; станоўчыя водгукі мясцовага насельніцтва i пашырэнне ведаў пра Беларусь i беларускую культуру ў месцах пражывання суайчыннікаў; развіццё культурных і іншых стасункаў на карысць умацавання беларускасці ў свеце.
Прызавы фонд i ўзнагароджанне
-Набыццё заахвочвальных прызоў забяспечвае Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур па ўзгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Дыпломамі, прызамі ўзнагароджваюцца лепшыя ўдзельнікі конкурсу.
-Дадатковы прызавы фонд можа фарміравацца таксама за кошт сродкаў сузаснавальнікаў i мецэнатаў конкурсу, якія пaжaдaлi прыняць удзел у яго рэалізацыі.
Уручэнне прызоў лепшым удзельнікам конкурсу здзяйсняецца яго заснавальнікам, прадстаўнікамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь i замежных устаноў Рэспублікі Беларусь у краінах знаходжання беларускіх суайчыннікаў або ў Рэспубліцы Беларусь.

Кантакты.
Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”.
220029, г. Мінск, вул. Чычэрына, 19.
e-mаil: rcnk-1994@mail.ru
тэл. + 375 (17) 290-04-07, 290-04-08, 237-86-04.

04.02.2021.

Поделиться

Добавить комментарий